5 траўня 2024, Нядзеля, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь на каляровых фота 1912

66

Першыя каляровыя фатаграфіі Беларусі былі зробленыя ў пачатку ХХ стагоддзя.

Іх аўтарам стаў Сяргей Пракудзін-Горскі. Ён зняў месцы, звязаныя з вайной 1812 года. Сярод іх больш за трыццаць фотаздымкаў беларускіх гарадоў і вёсак, пішуць «Аргументы и факты».

Сяргей Пракудзін-Горскі захаваў Полацк, Віцебск, Барысаў, Дрысы, Менск і шэраг вёсак (праўда, каляровыя толькі фота Барысава, Віцебска, Дрысы і Полацка).

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Пракудзін-Горскі выехаў у Францыю. 2300 негатываў з дазволу бальшавікоў былі ім пазней вывезеныя ў Парыж. У СССР заставаліся 1200 негатываў.

У 1948 годзе спадчыннікі фатографа прадалі калекцыю ў ЗША. Сёння ў Бібліятэцы Кангрэсу ЗША захоўваюцца 1902 негатывы - усё, што ацалела ад калекцыі. Там жа былі знойдзеныя і здымкі беларускіх гарадоў.

Віцебск
Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках