2 траўня 2024, Чацвер, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання. Частка 2 ( Відэа)

14

У інтэрнэце з'явілася другая частка фільма Віктара Церцьякова з цыкла «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання».

Аб спецыфіцы дзейнасці і псіхалагічным стане людзей, якія выконваюць смяротныя прысуды, распавядае Алег Алкаеў, у 1996-2001 начальнік следчага ізалятара №1 Менска, пры ўдзеле якога былі выкананыя 134 смяротныя прысуды, піша ПЦ «Вясна».

Ён адзначае, што стрэс пры выкананні смяротнага прысуду «нават няма з чым параўнаць». Ніхто з выканаўцаў першы раз не можа ўявіць, як паўплывае выкананне прысуду на псіхічны стан. Пры першым ўдзеле ў расстрэле ўзнікае «эфект запаволенага часу» ды іншыя прыкметы посттраўматычнага сіндрому. Імёны выканаўцаў расстрэлаў - таямніца і нават сваякі не ведаюць пра такі тып «дзейнасці».

Алег Алкаеў кажа: «Выкананне прысуду - гэта страшны цяжар, які кладзецца на тых, хто гэта робіць. Забіць чалавека, які асабіста табе нічога дрэннага не зрабіў, забіць без злосці, без энтузіязму, - гэта складана. Гэта забойства, а забойства ніколі беспакарана не праходзіць. На вайне чалавек страляе з вялікай адлегласці, не ведае, патрапіў ці не патрапіў, і ў яго страляюць таксама. Гэта зусім іншае. Таму і група засакрэчаная, і блізкія сваякі не ведалі, нават калегі не ведалі, хто чым займаецца. Забойства - заўсёды забойства, нават калі яно адбываецца паводле закону».

Таксама ў фільме гучаць меркаванні праваабаронцы Валянціна Стэфановіча і псіхіятра Валдаса Банайціса.

Фільм падрыхтаваны ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках