5 траўня 2024, Нядзеля, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебец прыляцеў да нявесты на парашуце

27

Чалец каманды Міністэрства абароны ў парашутным спорце Павел Красьнікаў паднёс незвычайны сюрпрыз у дзень вяселля сваёй нявесце Ліліі.

Ён спусціўся проста да месца ўрачыстасці на парашуце, дзе яго з нецярплівасцю чакала, будучая жонка, якая нават не падазравала, на які адважны і рамантычны ўчынак наважыўся дзеля яе ейны жаніх, піша сайт «Віцьбічы».

Трэба адзначыць, цымус у тым, што разам з Паўлам Краснікавым спусціліся на лапік зямлі ў цэнтры горада ля канцэртнай залы «Віцебск» яшчэ сем таварышаў з каманды.

«Хоць і пазнаёміліся мы банальна, мой абраннік здзівіў мяне ўжо на першым спатканні, - распавядае Лілія. - Яно прайшло ў Віцебскім аэраклубе ДТСААФ, дзе Павел прадэманстраваў скачок. Я не такая экстрэмалка, але ўсё ж пагадзілася з часам падзяліць захапленне свайго мужчыны. 4 жніўня мы разам здзейснілі тандэм-скачок. Поруч з Паўлам было не страшна. Менавіта сваёй мужнасцю, надзейнасцю, галоўнае, індывідуальнасцю ён скарыў мяне».

Фото: Андрей Захаров
Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках