2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атрымаць від на жыхарства ў Польшчы стане прасцей

52
Атрымаць від на жыхарства ў Польшчы стане прасцей

Польшча спрашчае іміграцыйнае заканадаўства.

Польскі прэзідэнт Браніслаў Камароўскі падпісаў новы Закон «Аб замежніках» (пераклад - charter97.org), прыняты Сеймам яшчэ ў лістападзе мінулага года і накіраваны на спрашчэнне працэдуры атрымання часовага і пастаяннага віду на жыхарства замежнымі грамадзянамі.

Новым законам краіны тэрмін падачы дакументаў на часовы від на жыхарства скарачаецца з 45 да аднаго дня да заканчэння тэрміну дзеяння актуальнай візы, віду на жыхарства або іншага дакумента для легальнага знаходжання на тэрыторыі Польшчы. Максімальны тэрмін, на які замежнік можа атрымаць часовы від на жыхарства, павялічваецца з двух да трох гадоў. Грамадзянам іншых дзяржаў, якія распачалі навучанне ў польскіх ВНУ, дазвол на часовае знаходжанне будзе прадастаўляцца на 15 месяцаў, а тым, хто працягвае вучобу на наступным курсе - на тэрмін да трох гадоў, а не на год, як было да гэтага часу. Выпускнікі польскіх ВНУ з іншых краін, якія шукаюць працу ў Польшчы, змогуць падаць заяву на дазвол на часовае пражыванне тэрмінам на адзін год.

Новы закон уступіць у сілу 1 траўня гэтага года.

Спрашчэнне польскага іміграцыйнага заканадаўства актуальна і для грамадзян Беларусі. Варта адзначыць, што ў апошні час эміграцыя беларусаў у Польшчу набыла масавы характар. Толькі за першае паўгоддзе 2013 года від на жыхарства ў суседняй краіне атрымалі 10,5 тысяч беларускіх грамадзян.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках