11 траўня 2024, Субота, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці салдатаў унутраных войскаў ідуць на Майдан

27
Маці салдатаў унутраных войскаў ідуць на Майдан

Маці байцоў унутраных войскаў збіраюцца прыйсці на Майдан Незалежнасці сёння а 18.00.

Яны хочуць звярнуцца да сілавікоў з патрабаваннем спыніць выконваць злачынныя загады, піша карыстальнік сацыяльнай сеткі «Фэйсбук» Мацвей Нікіцін, набліжаны да праваахоўных органаў.

«Толькі што даведаўся пра ініцыятыву маці служачых УВ і спецназа, прыйсці сёння а 18:00 за сваімі дзецьмі на Майдан, і прасіць іх перастаць рызыкаваць самым каштоўным, выконваючы злачынныя загады. Калі ў вас ёсць сыны і браты сярод тых, каго зараз прымушаюць стаяць на Грушэўскага на мінус дзесяць, і павольна, але ўпэўнена губляць ныркі, ідзіце і забярыце іх. Пакуль мы вядзем перамовы, якія невядома чым яшчэ скончацца, хлопцы будуць ужо інвалідамі. Высвятляю, хто каардынуе», - напісаў ён.

Нагадаем, прыняцце Вярхоўнай Радай законаў, якія ўжо былі названыя грамадскасцю «дыктатарскімі», выклікала новую хвалю пратэстаў ва Украіне. Пасля дзевятага Народнага веча, якое прайшло 19 студзеня ў Кіеве, мітынгоўцы, сярод якіх былі і радыкальна настроеныя актывісты, пайшлі пікетаваць Вярхоўную Раду, але натыкнуліся на мяжу сілавікоў каля стадыёна імя Лабаноўскага. Пачаліся сутыкненні радыкалаў з сілавікамі. Актывісты сталі падпальваць міліцэйскія аўтамабілі. Тыя ў сваю чаргу ўжылі вадамёты і гумовыя кулі. З абодвух бакоў - дзесяткі параненых. ЗША і ЕЗ заклікалі пачаць перамовы з усімі бакамі, каб вырашыць праблему палітычнага супрацьстаяння, разгледзець патрабаванні пратэстоўцаў і прадухіліць эскалацыю гвалту. Прэзідэнт Віктар Януковіч зноў прапанаваў правесці «круглы стол» з удзелам апазіцыі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках