Менчукам забаранілі карміць бяздомных
102- 26.01.2014, 22:00
- 6,277
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў руху «Ежа замест бомбаў» у Менску.
Пра гэта стала вядома з паведамлення, размешчанага ў адпаведнай групе ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».
У суботу 25 студзеня ў Менску ў скверы імя Сімона Балівара затрымалі двух актывістаў ініцыятывы, якія прывезлі гарачую ежу, а таксама пецярых бяздомных. Пасля некалькіх гадзін, праведзеных у РУУС, іх вызвалілі.
«Сёння мусара ў цывільным павінцілі хлопцаў на Захарава. У 3 гадзіны падвалілі да іх 4 моцных чувака, паказалі ксівы, яны змаглі дамовіцца раздаць ежу - і іх «падкінулі» да РУУС у мікрааўтобусе, з 5 бяздомнымі. Разам з імі спрабавалі павінціць звычайнага чалавека, які прыйшоў дапамагчы шкарпэткамі і рукавіцамі, для бяздомных, яго не затрымалі, але перапісалі пашпартныя дадзеныя. Праз 5 гадзін знаходжання ў Партызанскім РУУС ўсіх адпусцілі. Мянты неслі лухту пра заходніх шпіёнаў і іншую лухту. Мабыць у жаху ад Украіны», - напісалі актывісты.
Удзельнікі ініцыятывы паведамляюць, што сёння ў звычайным месцы раздачы ежы дзяжурыла міліцыя.