8 траўня 2024, Серада, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнібок распавёў дэталі перамоваў з Януковічам

29
Цягнібок распавёў дэталі перамоваў з Януковічам

Віктар Януковіч абяцаў апазіцыі, што сфармуе склад новага ўрада на працягу тыдня.

Пра гэта сказаў лідар ВА "Свабода" Алег Цягнібок журналістам, перадае УНІАН.

"Калі ў панядзелак уздымалася гэтае пытанне, то гучаў тэрмін да аднаго тыдня - пытанне стварэння новага ўрада", - сказаў Цягнібок.

Паводле яго слоў, прэзідэнт вымушаны будзе падпісаць указ аб адстаўцы Мікалая Азарава з пасады прэм'ера.

"Калі ён не падпіша, тады перакрэсліваецца ўся схема (дамоўленасцей - рэд.). Тады ўсё перакрэсліваецца і вяртаецца назад", - сказаў Цягнібок.

Ён мяркуе, што Януковіч "пакуль не падпісвае, таму што ў яго ёсць пэўныя жаданні дамаўляцца, гаварыць".

"Я так разумею, што яму патрэбная кандыдатура новага кіраўніка ўрада", - сказаў Цягнібок.

Ён выказаў здагадку, што прэзідэнт хоча адначасова з указам аб адстаўцы ўрада даць прапанову на прызначэнне новага прэм'ер-міністра.

Цягнібок адзначыў, што падчас сустрэчы з апазіцыяй гаварылася таксама пра тое, што трэба мяняць не толькі ўрад, але і сістэму ўлады.

Ён нагадаў, што прэзідэнт прапаноўваў апазіцыі сфармаваць урад і ўзяць на сябе адказнасць.

"Прэзідэнт сказаў: вы ж не згодныя на тое, што я забіраю Азарава і прызначаю Арбузава, Клюева прызначаю. Якая розніца? Урад такі ж. Тая ж група людзей. Таму я кажу - бярыце на сябе адказнасць", - распавёў Цягнібок.

Ён адзначыў, што было прапанавана два варыянты: альбо апазіцыя бярэ на сябе поўную адказнасць, альбо ствараецца кааліцыйны ўрад.

Цягнібок распавёў, што Януковіч прапанаваў Яцанюку пасаду прэм'ера, для рэалізацыі еўраінтэграцыі.

"Маўляў, вы ж мяне крытыкавалі, што я заваліў еўраінтэграцыйны кірунак. Прашу вельмі - ты будзеш прызначаны прэм'ерам, вось і рэалізоўвай еўраінтэграцыю", - пераказаў Цягнібок.

На думку Цягнібока, Януковіч хоча завяршыць еўраінтэграцыю "рукамі апазіцыі".

Свабодавец патлумачыў, што апазіцыя "трапіла ў нажніцы", так як адмова ад адказнасці пагоршыць міжнароднае становішча краіны.

"І Амерыка, і Еўропа на гэтым настойваюць - на фармаванні нейкага кааліцыйнага ўрада. Яны лічаць, што гэта выхад з сітуацыі", - растлумачыў ён.

"З іншага боку, з якой радасці мы будзем прымаць сумесную адказнасць за ўсё, што робіцца ў дзяржаве. Вы зразумееце, што значыць зараз ісці працаваць ва ўрад, пры тым, што дзяржава фактычна ў дэфолце, казна пустая?", - сказаў Цягнібок.

Паводле яго слоў, ён не бачыць логікі ісці ва ўрад толькі для таго, каб "займаць кабінет".

Цягнібок падкрэсліў, што перамоўны працэс паміж уладай і апазіцыяй працягваецца.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках