7 траўня 2024, aўторак, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская апазіцыя стварае Нацыянальную гвардыю (Відэа)

29
Украінская апазіцыя стварае Нацыянальную гвардыю (Відэа)

На Майдане Незалежнасці ў Кіеве абвясцілі аб стварэнні Нацыянальнай гвардыі.

У гэта фарміраванне, як адзначаецца, будуць прымаць «усіх жадаючых, якія дадуць зарок украінскай нацыі». У яго склад ужо ўвайшлі прадстаўнікі самаабароны «Еўрамайдана», казакі і нацыянал-радыкальнае аб'яднанне «Правы сектар», паведамляе «Обком» са спасылкай на «5 канал».

Кіруючы склад Нацыянальнай гвардыі будзе сфармаваны ў бліжэйшы час. Якія задачы будуць выконваць «гвардзейцы» і чым яны будуць ўзброеныя, пакуль не паведамляецца.

Нагадаем, што з 1991 па 2000 год ва Украіне ўжо існавала Нацыянальная гвардыя - дзяржаўнае ўзброенае фармаванне, створанае на базе Унутраных войскаў УССР, закліканае абараняць суверэнітэт Украіны, яе тэрытарыяльную цэласнасць, а таксама жыццё і асабістую годнасць грамадзян, іх канстытуцыйныя правы і свабоды ад злачынных замахаў і іншых антыграмадскiх дзеянняў.

У 2000 годзе 7 дывізій Нацыянальнай гвардыі і яе астатнія падраздзяленні былі перададзеныя ва Унутраныя войскі МУС і Узброеныя сілы Украіны.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках