14 чэрвеня 2024, Пятніца, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі: Наш кліент у Кіеве пакажа жару пасля Алімпіяды (Відэа)

74

Скандальны расейскі палітык абяцае дапамагчы Януковічу патронамі.

Пра гэта Уладзімір Жырыноўскі, якому неаднаразова прыпісвалі агучванне неафіцыйнай пазіцыі Крамля, заявіў у эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Россия».

Паводле яго слоў, паведамленне аб сыходзе прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча на бальнічны - «спроба затаіцца» на час правядзення зімовай Алімпіяды ў Сочы, пасля чаго ён пяройдзе да жорсткіх сілавых дзеянняў па падаўленні сваіх супернікаў.

«Сёння наш кліент у Кіеве - паважаны Віктар Фёдаравіч Януковіч. Ён вам пакажа жару, калі скончыцца Алімпіяда. Вы яшчэ даведаецеся, што такое Януковіч. Цяпер ён захварэў на ўсялякі выпадак. А потым раздасца голас: «Патронаў не шкадаваць!». І мы дамо патроны! Замест грошай мы дамо патроны», - сказаў Жырыноўскі.

Раней дарадца прэзідэнта Расеі Сяргей Глазьеў таксама заклікаў Януковіча «здушыць мяцеж».

Нагадаем, бестэрміновая акцыя пратэсту, якая пачалася ў Кіеве пасля адмовы ўладаў Украіны ад падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, працягваецца па ўсёй краіне ўжо больш за два месяцы. Да 22 студзеня асноўныя пратэстныя дзеянні праходзілі ў сталіцы. У гэты дзень сітуацыя ў цэнтры горада была асабліва напружанай: сутыкненні з сілавікамі скончыліся ахвярамі сярод дэманстрантаў.

На працягу апошняга тыдня студзеня пратэсты перамясціліся ў рэгіёны. Імі былі ахопленыя не толькі заходнія вобласці, якія традыцыйна лічацца апорай апазіцыі, але і цэнтр і ўсход краіны. У выніку ўлады пайшлі на саступкі і прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў падаў у адстаўку, а «законы аб дыктатуры» былі адмененыя. Аднак прыняты Вярхоўнай Радай закон аб амністыі не быў узгоднены з апазіцыяй.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках