30 красавiка 2024, aўторак, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветныя зоркі падтрымалі барацьбу беларусаў за свабоду

16

Зоркі брытанскай сцэны падпісаліся ў падтрымку сусветнай грамадскай кампаніі «Fuck Realpolitik».

Кампанія праводзіцца Беларускім Свабодным тэатрам супольна з ініцыятывай Free Belarus Now.

У рамках гэтай ініцыятывы сусветныя зоркі патрабуюць ад кіраўніцтва Еўразвязу ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі і запатрабаваць ад яго вызваліць і рэабілітаваць палітвязняў, расследаваць справы аб палітычных выкраданнях, скасаваць у краіне смяротнае пакаранне і вярнуць целы пакараных іх родным.

Паштоўкі, адпраўленыя на адрас кіраўніцтва Еўразвязу, далучыўшыся да кампаніі, гэтым разам падпісалі восем зорак тэатра, кіно і музыкі.

Сэр Том Стопард - драматург, сцэнарыст і рэжысёр. Камандор ордэна Брытанскай імперыі, кавалер брытанскага Ордэна Заслуг, лаўрэат японскай Імператарскай прэміі, уладальнік прэміі Оскар. Уладальнік мноства прэстыжных тэатральных і кінапрызоў.




Стывен Фрай - актор, пісьменнік, драматург, тэлевядоўца. Уладальнік мноства прэстыжных кінематаграфічных, тэатральных і тэлевізійных прызоў.




Роні Вуд - музыка, гітарыст. Адзін з чатырох музыкаў легендарнага гурта «Rolling Stones».





Майкл Пэлін - актор, пісьменнік, тэлевядоўца, падарожнік. Адзін са стваральнікаў культавага камедыйнага гурта Monty Python. Камандор ордэна Брытанскай імперыі. Чатырохразовы ўладальнік прыза BAFTA. З 2009 да 2012 года - прэзідэнт Каралеўскай геаграфічнай супольнасці.




Джуд Лоў - актор, прадусар. Уладальнік прэміі BAFTA; двухразовы намінант прэміі «Оскар»; трохразовы намінант прыза «Залаты глобус».





Лора Уэйд - драматург, сцэнарыстка. Уладальніца і намінантка шэрагу драматургічных прызоў. Намінантка брытанскай нацыянальнай тэатральнай прэміі «Olivier» у намінацыі «лепшая п'еса года».





Руфус Сьюэл - актор тэатра і кіно. Уладальнік і намінант шэрагу тэатральных і кінапрызоў. Намінант прэмій BAFTA, «Olivier» і «Tony».





Фрэдзі Фокс - актор. Адзін з самых перспектыўных маладых брытанскіх тэатральных і кінаактораў. Стаў вядомы пасля выканання роляў у фільмах «Тры мушкецёры», «Таямніца Эдвіна Друда» і серыяла «Канец параду».





Адзін з ініцыятараў кампаніі «Fuck Realpolitik», дырэктарка Беларускага Свабоднага тэатра Наталля Каляда пракаментавала гэты крок вядомых дзеячаў брытанскай сцэны:

- Больш за тры тысячы чалавек ужо накіравалі свае паштоўкі з патрабаваннямі кіраўніцтву Еўразвязу ў рамках гэтай кампаніі. У 2011 годзе дваццаць людзей мастацтва, уключаючы Вацлава Гаўла, які пайшоў ад нас, падпісалі артыстычны маніфест аб надзвычайным становішчы ў Беларусі. Там, у прыватнасці, гаварылася пра тое, што ў артыстаў няма сваёй выканаўчай улады, але ў іх ёсць голас, які можа быць пачуты. Задача грамадска-свядомых замежных артыстаў - прымусіць палітыкаў у сваёй краіне адказваць не толькі перад беларусамі, але і перад сваімі выбітнымі суайчыннікамі, заклапочанымі парушэннем правоў грамадзянаў у Беларусі.

Нашая ж задача, тых, хто знаходзіцца за межамі сваёй краіны, не дазваляць, каб пра яе забыліся - абуджаць тых, хто ў сілах дапамагчы людзям, якія апынуліся пад прэсінгам дыктатуры.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках