Аляксандр Алесін: Расея можа размясціць у Бабруйску бамбавікі
10- 15.10.2014, 15:38
- 10,170
Расейцы хочуць атрымаць бабруйскую вайсковую базу ў сваё поўнае распараджэнне.
Вайсковы аглядальнік газеты «Беларусы і рынак» Аляксандр Алесін патлумачыў charter97.org прычыну з'яўлення расейскай базы ў Бабруйску і пра тое, як гэты вайсковы аб'ект выкарыстоўваўся ў савецкія часы.
«Магчыма, расейцам захацелася не суседнічаць з беларусамі. У Бабруйску цяпер ніхто не размяшчаецца, гэта значыць, яны атрымаюць аб'ект у сваё поўнае распараджэнне. Ну і акрамя таго, магчыма ў далейшым яны захочуць да знішчальнікаў СУ-27 дапаўненне: размясціць там яшчэ якія-небудзь самалёты, напрыклад, бамбавікі. А там аэрадром вялікі, у савецкі час там размяшчаліся цяжкія бамбавікі, узлётная паласа вялікая - усё можна пераабсталяваць і выкарыстоўваць.
Палітыкі кажуць, што, магчыма, перад «выбарамі» Лукашэнка не хоча полк у Баранавічах арганізоўваць, але мне здаецца, што ўсе ўжо даўно прызвычаіліся да гэтай думкі і ўжо забыліся, што ў 2015 годзе можа з'явіцца полк. Таму я думаю, што вайсковыя меркаванні былі самымі важкімі і галоўнымі», - сказаў ён.
Нагадаем, сёння з'явілася інфармацыя аб стварэнні авіябазы Расеі на тэрыторыі Беларусі ў Бабруйску. Раней была інфармацыя аб стварэнні вайсковай базы ў Баранавічах.