Старшыня СК зоймецца валейболам
8- 15.10.2014, 16:47
- 5,098
Новым старшынём Беларускай федэрацыі валейбола стаў кіраўнік Следчага камітэта Валянцін Шаеў.
За ягоную кандыдатуру аднагалосна прагаласавалі ўдзельнікі сённяшняй справаздачна-выбарчай канферэнцыі арганізацыі, паведамляе карэспандэнт БелТА.
Валянцін Шаеў змяніў на пасадзе кіраўніка валейбольнай федэрацыі Барыса Батуру, які займаў яе з 1999 года і пераабіраўся чатыры разы запар (апошні - у красавіку 2011 года). Старшыня Беларускай федэрацыі валейбола абіраецца на 4 гады.
Намеснікамі новага кіраўніка БФВ сталі Павел Ігнатаў і Ігар Смалянінаў. Удзельнікі канферэнцыі абралі таксама новы склад прэзідыума, у які акрамя названых кіраўнікоў увайшлі Мікалай Ананьеў, Валерый Саўчанка, Сяргей Шыкунец, Павел Шыкунец, Мікалай Пазняк, Андрэй Карпенка, Віктар Ізмашкін і Вольга Рахман.
На пасяджэнні прынятыя некаторыя змены ў статут Беларускай федэрацыі валейбола.