64-гадовая бабуля з Сербіі станчыла твэрк у стылі Беёнс (Відэа)
10- 15.10.2014, 18:09
- 30,129
Гледачы тэлевізійнага шоў у Сербіі былі ўзрушаныя выступам 64-гадовай Неды Украдэн.
Яна выйшла на сцэну ў пікантны чырвоным гарсэце і панчохах, і праспявала песню Беёнсе Sweet Dreams.
І не толькі праспявала.
У шоў Tvoje lice zvuči poznato (аналаг Your face sounds familiar, у Расеі ідзе пад назвай "Адзін у адзін") удзельнікі выбіраюць папулярны гіт і павінны прэзентаваць яго так, як ён выконваецца ў арыгінале, піша delfi.lv.
Са слоў спявачкі, абранай песняй яна хацела паказаць, што і бабуля можа быць поўнай жыцця і энэргіі і дасягаць поспеху. І яна сваёй мэты дасягнула - пасля выступу гледачы віталі яе стоячы, а журы без ваганняў прысудзіла перамогу ў першым эпізодзе шоў.