Лукашэнка: У Расеі адбыўся канстытуцыйны пераварот
34- 17.10.2014, 11:38
- 34,316
Дыктатар дапусціў пацешную агаворку падчас сустрэчы з расейскімі журналістамі.
«У Расеі адбыўся антыканстытуцыйны пераварот... Ой, ва Украіне адбыўся антыканстытуцыйны пераварот. Хто вінаваты? Прэзідэнт Украіны - спадар Віктар Януковіч. Ён вінаваты, толькі ён», - заявіў Лукашэнка, распавядаючы пра сітуацыю ў суседняй краіне.
Нагадаем, 17 кастрычніка дыктатар дае прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў расейскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, якія знаходзяцца ў Беларусі ў традыцыйным прэс-туры.
Мерапрыемства праводзіцца ўжо дванаццатым разам. У гэтай прэс-канферэнцыі возьме ўдзел звыш 100 прадстаўнікоў СМІ з 50 суб'ектаў Расейскай Федэрацыі. Расейскія журналісты знаёміліся з сацыяльна-эканамічным развіццём Віцебскай вобласці.