Джамілёў: Расея рыхтуе ўварванне ва Украіну з Крыма
20- 2.10.2014, 8:08
- 23,629
У Крыме адкрыта вядуцца размовы аб уціску Украіны.
Пра гэта народны дэпутат, былы лідэр Меджліса крымска-татарскага народа Мустафа Джамілёў заявіў падчас дэбатаў датычных Украіны на пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, паведамляе УНИАН.
«На тэрыторыі Крыма назіраецца вялiкая колькасць вайсковых сіл Расеі і адкрыта вядуцца размовы аб хуткім пачатку вайсковых дзеянняў супраць Украіны з тэрыторыі Крыма», - сказаў ён.
З ягоных слоў, існуе пагроза, што з пачаткам вайсковых дзеянняў у першую чаргу пачнуць знішчаць пятую калону ў самым Крыме, гэта значыць крымскіх татараў, якія не прызнаюць законнасць далучэння Крыма да Расеі.
«Гэта не што іншае, як пагроза паўторнай дэпартацыі і генацыду крымскататарскага народа», - дадаў Джамілёў.
Палітык спадзяецца, што сусветная грамадскасць прыме меры для спынення такіх дзеянняў.
«Мы выказваем надзею, што сусветная грамадскасць і Рада Еўропы прымуць неабходныя меры, каб спыніць гэтыя злачынствы і вызваліць тэрыторыю Крыма ад незаконнай акупацыі», - падкрэсліў ён.