16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Der Spiegel: Сябар Пуціна ўгаворвае Захад адмяніць санкцыі супраць Расеі

14
Der Spiegel: Сябар Пуціна ўгаворвае Захад адмяніць санкцыі супраць Расеі

Былы федэральны канцлер Нямеччыны і сябар Уладзіміра Пуціна Герхард Шродэр заклікаў Захад пачаць дыялог з Расеяй, нягледзячы на вайну на Усходзе Украіны.

Як паведамляе Der Spiegel, пра гэта Шродэр заявіў падчас сустрэчы ва ўрадзе федэральнай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія, якая была прысвечана нямецка-расейскаму эканамічнаму супрацоўніцтву.

Ён заклікаў Крэмль і Захад пачаць новы дыялог, каб вярнуць супрацоўніцтва да ранейшага фармату, нягледзячы на ўзброены канфлікт на Усходзе Украіны, які адбыўся ў прыватнасці праз умяшанне Расеі. Хоць ён адзначыў, што бакі павінны змагацца за ўсталяванне міру ў Еўропе, паведамляе Галоўкам.

«Мы, і калі я кажу гэта слова, то маю на ўвазе і сябе на пасадзе канцлера, не змаглі стварыць стабільную структуру бяспекі ў Еўропе. Таму трэба далей працаваць у гэтым рэчышчы», - сказаў Шродэр.

Ён дадаў, што Крэмль і Еўразвяз павінны адмяніць усе санкцыі адзін супраць аднаго.

«Узаемныя санкцыі шкодзяць эканомікам абодвух бакоў. Таму я заклікаю Маскву і Брусэль знайсці выхад з гэтай спіралі», - дадаў Шродэр.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках