16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейка заявіла ў паліцыю на актора Джэйсана Стэтхэм

15
Расейка заявіла ў паліцыю на актора Джэйсана Стэтхэм

Жанчына так моцна раззлавалася на знакамітага галівудскага актора, што заявіла на яго ў паліцыю.

Са слоў абражанага дамы, Стэтхэм паабяцаў сустрэць яе на вакзале ў Туапсэ. Якое ж было яе расчараванне, калі яна прыехала на месца сустрэчы і нікога там не выявіла. Раззлаваная жанчына запатрабавала неадкладна адшукаць актора, што разбіў ёй сэрца, і правесці з ім сур'ёзную выхаваўчую гутарку, піша segodnya.ua.

Як высветлілі супрацоўнікі паліцыі, невядомы мужчына пазнаёміўся з заяўніцай, прадставіўшыся Джэйсанам Стэтхэмам, і папрасіў у яе прытулку. Добрая душа пусціла яго да сябе, бо ён, паводле яе запэўніванняў, быў падобны як брат-блізнюк на знакамітага актора і гаварыў па-руску з моцна прыкметным акцэнтам.

Пражыўшы ў Новачаркаску блізу месяца ў каханні і згодзе са сваёй выбранніцай, падманшчык Джэйсан з'ехаў у Туапсэ, куды неўзабаве паклікаў і жанчыну. Тая хутка сабрала рэчы і адправілася за ім. Аднак на вакзале яе ніхто не сустрэў. Тры дні няшчасная ашуканая блукала па незнаёмым горадзе ў пошуках свайго Стэтхэма, але так і не знайшла. Як паведамляе тэлерадыёкампанія «Зорка», супрацоўнікі паліцыі былі вымушаныя адмовіць жанчыне ў распачынанні крымінальнай справы з прычыны таго, што актор Джэйсан Стэтхэм пастаянна пражывае ў ЗША.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках