16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Родныя 23-гадовага налётчыка на абменнік: Сяргей добры хлопец, дэсантнік

32
Родныя 23-гадовага налётчыка на абменнік: Сяргей добры хлопец, дэсантнік

Цяпер малады чалавек знаходзіцца ў рэанімацыі.

- Ён нарадзіўся ў вёсцы. Потым з бацькамі яны пераязджалі то ў адзін горад, то ў іншы. Цяпер жывуць у Мастах. Сяргей адслужыў у войску ў Берасці, яго там вельмі хвалілі, дэсантнікам быў. Апошні час працаваў у Маскве ахоўнікам у клубе, а вясной вярнуўся дадому, проста адпачываў, нікуды не уладкоўваўся, - распавядае «Комсомольской правде в Беларуси» бабуля маладзёна, які ў сераду, 1 кастрычніка, напаў на абменны пункт у салоне «Шчасце».

Тры гадзіны сілавікі і святары спрабавалі ўгаварыць хлопца адпусціць закладніцу, але пасля безвыніковых перамоваў, пайшлі на штурм. На шчасце, дзяўчына-касірка жывая, а налётчык з агнястрэльнымі раненнямі, у тым ліку ў галаву, дастаўлены ў менскую клінічную бальніцу. У сераду ўвечары яго прааперавалі.

- Мы не маем права гаварыць пра ягоны стан здароўя, - кажуць лекары рэанімацыі.

На асабістай старонцы Сяргея ў інтэрнэце толькі спасылкі на песні ў стылі дваровага рэпу. Ягоныя былыя аднакласнікі і знаёмыя адгукаюцца пра налётчыка на абменны пункт толькі станоўча.

- Ён прыстойны і добры хлопец. Ніколі не заўважалі за ім дзівацтваў, ды і з псіхікай праблем не было, - разгублена кажуць маладыя людзі.

Паводле факту захопу закладніка распачатая крымінальная справа.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках