16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук: «Наведаў аўкцыён па продажы зямлі і адчуў сябе бездапаможным»

18
Мянчук: «Наведаў аўкцыён па продажы зямлі і адчуў сябе бездапаможным»

Далёка не заўсёды аўкцыёны па продажы ў прыватную ўласнасць зямельных участкаў праходзяць спакойна - часцяком за адваяванне кавалка зямлі вядуцца «баі».

Першапачатковы цэннік падчас таргоў можа вырасці да дзіўных памераў. Так здарылася на апошнім аўкцыёне ў Менскім раёне: кошт ўчастка ў Крыжоўцы вырас у 6 разоў і дасягнуў 165 тысяч даляраў. Чым далей ад сталіцы - тым меншы кошт участкаў, але і параўнальна недарагія варыянты выклікаюць здзіўленне ўдзельнікаў аўкцыёнаў. «Нават з заробкам вышэйшым за сярэдні ў краіне вельмі цяжка зарабіць сабе на кавалачак зямлі», - абураны карыстальнік адной з галінак форуму Onliner.by.

- Учора быў на аўкцыёне ва Усяжскім сельскім савеце, - распавядае TesterMe. - Спадзеючыся паспрабаваць шчасця ў куплі ўчастка ў Смалявіцкім раёне, у вёсцы Крывая Бяроза. Кошт кавалка зямлі плошчай 10,7 соткі дасягнуў 160 мільёнаў рублёў. Участак набыты, натуральна, не мной, а прадстаўнічым мужчынам. Я вельмі рады, што ёсць людзі, гатовыя аддаць столькі грошай за кавалачак зямлі. Але таксама мне стала вельмі нядобра ад таго, што я адчуў сябе абсалютна бездапаможнай істотай, якой нават з заробкам вышэйшым за сярэдні ў краіне вельмі цяжка зарабіць сабе на кавалачак зямлі, не кажучы ўжо пра пабудову хаты.

У гэтай думцы яго падтрымалі іншыя наведвальнікі аўкцыёнаў:

- У гэтым годзе наважылі купіць участак. Схадзілі на некалькі аўкцыёнаў і зразумелі, што там рабіць няма чаго: кошты выскоквалі такія, што дзівіліся самі арганізатары аўкцыёну. Мая вам парада: шукайце аб'явы аб продажы ўчасткаў ад прыватных асоб. Менавіта такім чынам мы знайшлі некалькі, што задавальняюць нас коштам і аддаленасцю пляцовак і спакойна выбіралі, што нам больш падыходзіць. Вядома, і ў такіх аб'явах кошты вельмі розныя, але хто шукае, той заўсёды знойдзе.

У Менскім абласным цэнтры інвестыцый і прыватызацыі патлумачылі, што першапачатковы кошт ўчастка прывязаны выключна да кадастравага кошту зямлі, а неаднаразовае ўзрастанне першапачатковага кошту не што іншае, як «правіна» саміх удзельнікаў.

- Зыход таргоў залежыць ад колькасці ўдзельнікаў і ад таго, якія яны ставяць перад сабой мэты. Да прыкладу, калі 15 чалавек паставілі сваю канчатковую планку коштаў у памеры 500 мільёнаў, то зразумела, што паміж імі пачынаецца канкурэнцыя. Азарт удзельнікаў прыводзіць да павелічэння кошту ўчастка.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках