16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронны бюджэт Літвы будзе павялічаны на траціну

1
Абаронны бюджэт Літвы будзе павялічаны на траціну

Літоўскі бюджэт наступнага года звярстаны з улікам геапалітычнай сітуацыі, якая мяняецца.

Абаронны бюджэт Літвы ў наступным годзе павінен быць на траціну большы, чым у гэтым годзе, паказвае апублікаваны ў чацвер праект дзяржбюджэту краіны на 2015 год.

У адпаведнасці з праектам, асігнаванні для Мінабароны ў 2015 годзе складуць 424,5 млн еўра або 1,4657 млрд літаў. Асігнаванні гэтага года складаюць 1 млрд 65 млн літаў.

Прэс-сакратар Мінабароны сказала BNS, што, у адпаведнасці з цяперашнімі падлікамі, бюджэт абароннай сферы ў наступным годзе складзе 1,11% ВУП. Гэта ўсё яшчэ нашмат менш, чым пастаўленая NАТO мэта - 2% ад ВУП.

У прэамбуле праекта бюджэту гаворыцца, што дзяржбюджэт наступнага года звярстаны з улікам "геапалітычнай сітуацыі, якая змяняецца, і сітуацыі з бяспекай у Еўропе і патрэбай выконваць абавязацельствы што да сяброўства ў NАТO".

Літоўскія палітыкі прынялі пастанову аб павелічэнні выдаткаў на абарону ў сувязі з дзеяннямі Расеі ва Украіне. Палітычныя партыі ў гэтым годзе падпісалі пагадненне аб тым, што выдаткі на абарону будуць даведзеныя да 2% ВУП у 2020 годзе.

Міністр абароны Літвы Юозас Алякас у чацвер сказаў BNS, што Літва "павінна звяртацца да дадатковых мер у пытанні бяспекі ўласнай краіны і абавязацельстваў перад альянсам NАТО".

"Асноўнымі напрамкамі з'яўляюцца лепшая падрыхтоўка нашых вайсковых падраздзяленняў, мадэрнізацыя войска, зброя СПА і процітанкавая зброя, баявыя машыны пяхоты, паляпшэнне інфраструктуры і забеспячэнне функцый прымаючага боку, каб саюзнікі, якія прыбылі, маглі належным чынам трэніравацца і праводзіць вучэнні", - сказаў міністр.

Зацверджаны на 2014 год першасны абаронны бюджэт склаў 980,5 млн літаў. У сярэдзіне года ён быў павялічаны на 130 млн літаў, з іх 85 млн літаў бюджэтных сродкаў і 45 млн літаў - гэта асігнаванні, выдзеленыя з Фонду прыватызацыі. Агулам абаронныя асігнаванні склалі 0,89% ад ВУП.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках