19 траўня 2024, Нядзеля, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шайгу распавёў аб тэрмінах размяшчэння войскаў РФ у Арктыцы

37
Шайгу распавёў аб тэрмінах размяшчэння войскаў РФ у Арктыцы

Ужо ў 2014 годзе расейскія войскі будуць размешчаныя па ўсім Арктычным поясе.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на міністра абароны Сяргея Шайгу.

«Мы даволі актыўна пайшлі ў Арктыку, і ўжо ў гэтым годзе ў нас з'явіцца вялікая частка нашых падраздзяленняў па ўсім арктычным поясе - фактычна, ад Мурманска да Чукоткі», - заявіў у аўторак міністр абароны Сяргей Шайгу на пасяджэнні калегіі вайсковага ведамства.

Для кіравання сіламі і сродкамі ў арктычнай зоне на базе Паўночнага флота ствараецца асобнае аператыўна-стратэгічнае камандаванне «Поўнач». Яно будзе канчаткова сфарміраванае да 2017 года. У склад камандавання ўвойдуць, у прыватнасці, спецыяльна абсталяваныя і навучаныя арктычныя брыгады.

У красавіку 2014 прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін абвясціў аб стварэнні ў расейскай частцы Арктыкі адзінай сістэмы базіравання надводных караблёў і падлодак новага пакалення. Паводле ягоных слоў, таксама трэба павысіць надзейнасць аховы расейскай мяжы ў Арктыцы, у тым ліку за кошт узмацнення марскога складніка памежнай групоўкі.

Як раней паведамляла ў сваім дакладзе МНС РФ, агульны кошт карысных выкапняў, засяроджаных у арктычным рэгіёне Расеі, перавышае 30 трыльёнаў даляраў. Паступова цэнтр цяжару нафтагазаздабычы Расеі будзе перамяшчацца на шэльф арктычных мораў, лічаць спецыялісты міністэрства. Як раней адзначалася ў некаторых даследаваннях, у Арктыцы засяроджана да 30 працэнтаў сусветных запасаў газу і 13 працэнтаў - нафты.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках