Кэры: Хутка Расея зразумее, наколькі сур'ёзна свет гатовы абараняць Украіну
24- 22.10.2014, 16:21
- 18,824
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры спадзяецца, што Расея зразумее, наколькі сур'ёзна свет гатовы абараняць суверэнітэт Украіны.
Пра гэта ён сказаў, выступаючы пасля сустрэчы з міністрам замежных спраў Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам у Берліне.
Кэры таксама заявіў, што свабода знаходзіцца пад пагрозай у многіх частках свету, прынамсі, у Еўропе, паведамляе УНІАН.
У паведамленні адзначаецца, што ЗША і Еўразвяз увялі санкцыі супраць Расеі праз анэксію Крыму і падтрымку Масквой прарасейскіх баевікоў на ўсходзе Украіны.
Кэры, візіт якога ў Нямеччыну праходзіць напярэдадні 25-годдзя падзення Берлінскай сцяны (адзначаецца ў лістападзе), сёння таксама сустрэнецца з канцлеркай Ангелай Мэркель.