57% палякаў лічаць, што Расея не спыніцца на Украіне
7- 24.10.2014, 19:29
- 9,697
Жыхары Польшчы асцерагаюцца агрэсіі Расеі.
Паводле апытання, праведзенага польскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі CBOS, 57% асцерагаецца, што Расея не спыніцца толькі на Украіне і што Масква будзе выклікаць канфлікты і ў іншых краінах, у якіх пражывае расейская меншасць. Аб гэтым піша выданне «Fakty» (пераклад - charter97.org).
Дзве траціны апытаных (67%) лічаць, што сітуацыя ва Украіне з'яўляецца пагрозай і для іх краіны. Пераважная большасць палякаў (83%) турбуецца падзеямі ва Украіне і іх уздзеяннем на польскую эканоміку.
74% апытаных лічаць, што гэтыя падзеі пагражаюць энергетычнай бяспецы краіны. 42% асцерагаюцца ўварвання войскаў іншай дзяржавы на тэрыторыю Польшчы.
Кожны пяты (22%) заяўляе, што вельмі ўважліва сочыць за навінамі ў гэтым пытанні, 61% праяўляе нават нейкую цікавасць да развіцця падзей ва Украіне. 17% наогул не цікавіцца сітуацыяй ва Украіне.
Толькі нешматлікія (4%) вераць, што Украіна адновіць страчаныя тэрыторыі, а 18% апытаных лічаць, што суседняя краіна цалкам страціць незалежнасць і будзе падпарадкавана Маскве.
Апытанне было праведзена з 9 па 15 кастрычніка, апытана 919 дарослых жыхароў Польшчы.