Смеццявоз задушыў пешахода на Партызанскім праспекце ў Менску
20- 4.10.2014, 13:13
- 25,590
Каля 8 раніцы 4 кастрычніка смеццявоз наехаў на дваццацігадовага мужчыну. Той сканаў на месцы, бо цяжкі грузавік наехаў колам яму на галаву. Трагедыя адбылася на Партызанскім праспекце ў Менску.
Аварыя здарылася паміж дамамі №109 і №111 Партызанскага праспекта. У той час як грузавік ехаў задам, малады мужчына пераходзіў дарогу, паведамляе БелТА.
За стырном смеццявоза быў мужчына 1966 года нараджэння. Як адзначаюць у ДАІ, ён быў цвярозы.