На мяжы Беларусі згарэла фура з Украіны
- 6.10.2014, 12:29
- 7,442
Грузавік, які належаў украінскаму перавозніку, згарэў на нейтральнай тэрыторыі ў пункце пропуску Новая Гута.
Інцыдэнт адбыўся сёння ўночы. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС Беларусі.
Аўтамабіль ехаў з Украіны ў Расею і быў загружаны мэбляй. Першай загарэлася кабіна, далей агонь перакінуўся на прычэп. На ліквідацыю выехалі аддзяленні з Чарацянкі і Гомеля, а таксама з Дабранкі Чарнігаўскай вобласці. Да моманту прыбыцця пажарных ратаваць ужо не было чаго, аўтамабіль быў знішчаны разам з грузам.
Кіроўца не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца.