15 снежня 2025, панядзелак, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-міністр абароны Украіны хаваецца ад ГПУ ў менскім шпіталі

23
Экс-міністр абароны Украіны хаваецца ад ГПУ ў менскім шпіталі

Міхаіл Ежаль да гэтага часу знаходзіцца ў шпіталі ў Беларусі.

Пракуратура Украіны расследуе дзейнасць усіх міністраў абароны, пачынаючы з 2001 года. Былы кіраўнік вайсковага ведамства Міхаіл Ежаль пасля таго, як яму ў жніўні выставілі абвінавачанне ў падрыве абараназдольнасці Узброеных сіл, з'ехаў у Беларусь і да гэтага часу знаходзіцца там на лячэнні ў шпіталі. Аб гэтым расказаў сёння галоўны вайсковы пракурор Анатоль Маціас, піша "Лігабізнэсінфарм".

"Ежаль сказаў, што ідзе шукаць абаронцу...Карыстаючыся дыпламатычным імунітэтам на недатыкальным дыпламатычным аўто, як ён сам потым тлумачыў, ён паехаў збіраць рэчы ў Беларусь і ў той жа дзень захварэў і трапіў у цэнтральны клінічны шпіталь Беларусі, дзе і знаходзіцца ў рэанімацыі. Чакаем, калі ён выйдзе, каб абраць яму меру стрымання...У нас не было ніводнага законнага рычага, каб затрымаць яго на мяжы, паколькі аўто дыпламатычнае. Украінскі закон не дазваляе нават вызваліць яго ад пасады амбасадара", - сказаў Маціас.

Ён нагадаў, што Генеральная пракуратура расследуе дзейнасць усіх міністраў абароны, пачынаючы з 2001 года, каб высветліць, хто з іх датычны да падрыву абараназдольнасці Украіны.

Прадметам крымінальнай справы з'яўляюцца пастановы міністраў абароны Уладзіміра Шкідчанкі, Яўгена Марчука, Аляксандра Кузьмука, Анатоля Грыцэнкі, Юрыя Еханурава, Міхаіла Ежаля, Дзмітрыя Саламаціна, Паўла Лебедзева, а таксама начальнікаў Генштаба Узброеных Сіл.

"Што гэта значыць...Прадметам расследавання з'яўляецца дзейнасць або бяздзейнасць гэтых асоб, г.з., даецца ацэнка кожнаму з дакументаў, які насіў арганізацыйна-распарадчы характар", - сказаў Маціас.

"Адным з прыкладаў таго, як развальвалася сістэма Міністэрства абароны і абараназдольнасць краіны, стала нават тое, што ні адна навучальная, навуковая ўстанова ў сістэме Мінабароны не аднесеная да абавязковага пераліку экспэртных устаноў, якія маюць права праводзіць такія экспэртызы...Гэта не дае магчымасці высновы спецыялістаў аднесці да доказаў у крымінальным працэсе", - дадаў ён.

Нагадаем, што Міхаіл Ежаль быў міністрам абароны з 11 сакавіка 2010 да 8 лютага 2012 года. 3 красавіка 2013 года яго прызначылі надзвычайным і паўнамоцным паслом Украіны ў Беларусі. У лістападзе 2013 СМІ пісалі пра тое, што Ежаля падазраюць у растраце 46,7 млн грыўняў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках