Раніцай у Менску гарэў гатэль Чыжа
15- 14.11.2014, 16:47
- 21,957
З будынка недабудаванага комплексу на праспекце Незалежнасці ішоў дым.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС Беларусі.
Інфармацыя пра задымленне паступіла сёння а 07:18 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Менскага гарадскога ўпраўлення МНС ад вартаўніка. «Падчас разведкі высветлена, што адбылося загаранне ізаляцыі сілавога электракабеля на даўжыні 10 м на першым паверсе гатэля, які будуецца. У выніку загарання пашкоджаны электракабель, пенаполістырольны ўцяпляльнік, драўляныя паддоны на плошчы 30 кв.м у памяшканні першага паверха дзесяціпавярховага будынка. Пацярпелых няма, эвакуацыя не праводзілася», - гаворыцца ў паведамленні.
Загаранне ліквідаванае а 07:58.
Прычына загарання высвятляецца, версія прычыны ўзнікнення пажару - кароткае замыканне сілавога электракабеля.