Velcom падвышае кошты
20- 15.11.2014, 11:22
- 26,988
Аператар velcom абвясціў аб павелічэнні кошту паслуг сувязі з 27 лістапада.
Падвышэнне коштаў закране абаненцкую плату, выходныя нацыянальныя галасавыя выклікі, аднаразовыя ўнёскі, тарыфы на спецыяльныя і дадатковыя паслугі, SMS і некаторыя паслугі перадачы звестак. Аператар запэўніў, што павелічэнне сярэдняга рахунку абанента складзе ў сярэднім 9%, піша onliner.by.
Як удакладнілі ў кампаніі, без зменаў застаецца кошт гутарак, выходных галасавых міжнародных выклікаў у гадзіны найбольшай нагрузкі, інтэрнэт-трафіку большасці для тарыфных планаў, а таксама абаненцкай платы і галасавых выклікаў для тарыфнага плану «Сацыяльны». Таксама змены не закрануць штомесячныя плацяжы за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку.
Акрамя таго, з 1 снежня 2014 velcom мадэрнізуе шэраг тарыфных планаў. У кампаніі запэўніваюць, што гэта прывядзе да зніжэння кошту ўключанага ў абаненцкую плату трафіку. Прынамсі, у тарыфных планах лінейкі Smart паралельна з іх перайменаваннем павялічваецца аб'ём уключанага ў абаненцкую плату інтэрнэт-трафіку. У тарыфах Бізнэс + і BUSINESS.PRO колькасць хвілін гутарак унутры сеткі павялічыцца больш чым у паўтара разы.