На працу ў СБУ запрасілі вядомых блогераў
6- 15.11.2014, 11:32
- 11,374
Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка запрасіў на працу ў ведамства вядомых у краіне блогераў.
Пра гэта паведамляюць «Падрабязнасці».
«Мы гатовыя ўзяць маладых людзей, якія не паддадуцца на карупцыю, - заявіў кіраўнік спецслужбы. - Думаю, ім настаў час працаваць у службе на кіруючых пасадах».
Запрашэнне адрасаванае, прынамсі, Сяргею Іванову і Дзянісу Казанскаму. Казанскі - журналіст з Данецка. Іваноў - юрыст з Луганску (як і Казанскі, ён некаторы час таму перабраўся ў Кіеў), у мінулым працаваў у падатковай службе. Абодва неаднаразова выступалі з выкрыццямі. Іваноў, прынамсі, заяўляў аб дачыненні аднаго з лідараў былой кіруючай Партыі рэгіёнаў Аляксандра Яфрэмава да стварэння самаабвешчанай Луганскай рэспублікі.
Са слоў Налівайчанкі, паводле інфармацыі, якая паступіла ад блогераў, былі распачатыя крымінальныя справы - прынамсі, у дачыненні да Яфрэмава.
УНП адзначае, што актывістам прапанавана працаваць у антыкарупцыйнай радзе Службы бяспекі Украіны і на кіруючых пасадах у ведамстве.