Кучук узначаліў «Кубань»
8- 17.11.2014, 12:46
- 9,961
Новым галоўным трэнерам «Кубані» стаў Леанід Кучук.
Кантракт з 55-гадовым спецыялістам падпісаны на два гады, сёння ён быў прадстаўлены камандзе, піша by.tribuna.com.
Нагадаем, Кучук ужо ўзначальваў «Кубань» у сезоне-2012/13. Пад яго кіраўніцтвам жоўта-зялёныя правялі 11 матчаў у чэмпіянаце Расеі, не атрымаўшы ніводнай паразы, пасля чаго перайшоў у «Лакаматыў», адкуль быў звольнены ў гэтым сезоне.