Кейт Мідлтан і Прынц Уільям прададуць торт са свайго вяселля
16- 17.11.2014, 16:27
- 9,086
Фруктовы пірог трохгадовай вытрымкі будзе выстаўлены на продаж 5 снежня на Julien's Auctions ў Бэвэрлі Хілз.
На гандаль будзе выстаўлены кавалак торта, які падаваўся гасцям на вяселлі Кейт і Уільяма ў 2011 годзе. Ён будзе спакаваны ў залаты кантэйнер, вечка якога ўпрыгожвае каралеўскі вензель. Таргі пачнуцца з сумы $500.
13 лістапада каралеўская пара пабывала на штогадовым канцэрце Royal Variety Performance. Падзея традыцыйна адкрывае сезон калядных мерапрыемстваў, а яго трансляцыя напярэдадні свята становіцца адной з самых рэйтынгавых падзей, піша korrespondent.net.
Нагадаем, што Кейт Мідлтан і Прынц Уільям чакаюць другое дзіця, якое павінна з'явіцца на свет у красавіку 2015 года.