У ЗША робаты-ахоўнікі з лазерамі выйшлі на першае патруляванне
9- 17.11.2014, 17:10
- 9,670
Каліфарнійская кампанія Knightscope паведаміла аб разгортванні чатырох ахоўных робатаў у неназванай тэхналагічнай кампаніі.
Кампанія Knigtscope з Каліфорніі прыступіла да фінальнага этапу тэставання робатаў-ахоўнікаў, чатыры з якіх будуць пастаўлены заказчыку ўжо да канца 2014 года, паведамляе прэс-служба кампаніі.
Пасля ўводных інструкцый, а таксама налады GPS і лазернага далямера робат здольны патруляваць тэрыторыю, выкарыстоўваючы чатыры камеры, радары і розныя датчыкі змены навакольнага асяроддзя, піша korrespondent.net.
Зброі ў К5 няма, але ён можа звязацца па сетцы Wi-Fi з постам аховы і падаць сігнал небяспекі, калі, напрыклад, выявіць рух там, дзе яго не павінна быць.
Выгаднае адрозненне дадзенай мадэлі ад іншых, у практычнасці і таннасці. Кошт яго эксплуатацыі складае 6,25 даляраў у гадзіну, што мінімум удвая ніжэй, чым аплата працы чалавека.