Мэр Кіева Клічко адмовіўся ад дэпутацкага мандата
- 21.11.2014, 18:52
- 12,178
Мэр Кіева Віталь Клічко адмовіўся ад мандату народнага дэпутата. Адпаведная заява ўжо пададзеная ў Цэнтральную выбарчую камісію.
Пра гэта паведамляе liga.net.
"Я неаднаразова заяўляў, што застануся мэрам сталіцы, не падвяду кіян, якія даверылі мне адстойваць інтарэсы, якія чакаюць змен і рэформ. Узяўшы на сябе адказнасць і ўзначаліўшы аб'яднаны спіс, я прывёў у парламент сваіх партыйцаў - палітыкаў, якія будуць рэалізоўваць чаканні людзей не толькі ў Кіеве, але і па ўсёй краіне, і працаваць на забеспячэнне неабходных рэформаў", - заявіў Клічко.
Нагадаем, Клічко на пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду Украіны ішоў першым нумарам у спісе Блока Пятра Парашэнкі. Прэзідэнцкая палітсіла паводле вынікаў выбараў заняла другое месца ў шматмандатнай акрузе.