Кіеў патрабуе ад Менска патлумачыць забарону сцягоў Украіны
149- 23.11.2014, 18:10
- 104,176
МЗС Украіны просіць патлумачыць забарону сцягоў на канцэрце «Акіяна Эльзы» ў Менску.
Адпаведны зварот быў адпраўлены ў знешнепалітычнае ведамства Беларусі.
Пра гэта напісаў спікер украінскага МЗС Яўген Перабійніс на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».
«МЗС Беларусі, калегі, гэта нармальна? Няўжо ўкраінскі сцяг забаронены ў Беларусі?"- адзначыў па-беларуску ён, дадаўшы спасылку на відэа, якія знаходзяцца на сэрвісе Youtube, дзе відаць, як амапавец адбірае ўкраінскі сцяг у адной з прысутных на канцэрце дзяўчат.
.@BelarusMFA Калегі, гэта нармальна? - https://t.co/xtXxqIHseu Няўжо ўкраінскі сцяг забаронены ў Беларусі?
— Yevhen Perebyinis (@YPerebyinis) 23 ноября 2014
Нагадаем, перад канцэртам, які прайшоў 21 лістапада на «Менск-Арэне» міліцыя абшуквала гледачоў і канфіскоўвала сцягі Украіны.