За Украінай на працягу сутак шпіёнілі сем беспілотнікаў
4- 24.11.2014, 16:15
- 9,222
На працягу сутак тэрарысты пры дапамозе 7 беспілотнікаў праводзілі паветраную разведку тэрыторыі Украіны ў зоне АТА.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны краіны Андрэй Лысенка сёння на брыфінгу ў Кіеве, піша УНІАН.
«Тэрарысты працягваюць сістэмную паветраную выведку з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў», - адзначыў ён.
«Усяго было зафіксавана 7 палётаў у раёнах н. п. Сартана, Благадатнае Валнавахскага раёна (Данецкая вобласць), кантрольнага паста «Рыбінскае» і каля Чырвонай Талаўкі», - падкрэсліў Лысенка.