Расея забараніла ўвоз прадукцыі васьмі беларускіх прадпрыемстваў
56- 25.11.2014, 7:51
- 50,643
Забарона ўводзіцца з 26 лістапада.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Рассельгаснагляду.
«У сувязі з сур'ёзнасцю дапушчаных парушэнняў Рассельгаснагляд прыняў пастанову аб увядзенні з 26 лістапад 2014 часовых абмежаванняў на пастаўку ў Расею прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў ААТ «Агракамбінат Скідзельскі», ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», СЗАТ «Сервалюкс Агра», ААТ «Віцебскі мясакамбінат», ААТ «АФПК «Жлобінскі мясакамбінат», ААТ «Калінкавіцкі мясакамбінат», ААТ «Рагачоўскі МКК» і ААТ «Птушкафабрыка «Рассвет», - гаворыцца ў паведамленні.
Забарона ўводзіцца ў сувязі з недапушчальным узроўнем утрымання антыбіётыкаў, а таксама сальманелы і кішачных палачак у прадукцыі гэтых прадпрыемстваў.
Раней Рассельгаснагляд забараніў увоз прадукцыі дзевяці беларускіх прадпрыемстваў праз прэтэнзіі да яе бяспекі. Абмежаванні закранулі такія прадпрыемствы як «Інка Фуд», «Бабулін гладыш», «Белавежскія дэлікатэсы», «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат», «Гомельскі мясакамбінат», «АК Дзяржынскі», «Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка» і прадпрыемства «Серва люкс».
Акрамя таго, уведзеная забарона на прадукцыю Слуцкага мясакамбіната, у сувязі з выяўленнем у каўбасе геному віруса афрыканскай чумы свіней.
Таксама Беларусь папрасілі скасаваць транзіт харчавання праз Расею.