Жыхары Хабараўска зладзілі перапалох праз НЛА
10- 25.11.2014, 19:49
- 30,713
Паведамленні аб палёце НЛА ў небе абрынуліся на службы выратавання, а таксама гарачыя лініі радыё і тэлебачання ў Хабараўску.
Увечары 23 лістапада мясцовыя жыхары наперабой паведамлялі аб палёце неапазнанага пазаземнага апарата і яркім святле ў небе над горадам, паведамляе БелТА са спасылкай на расейскія СМІ.
Сацсеткі таксама запоўнілі паведамленні аб яркім лятальным крузе ў паветры, які свяціўся. Карыстальнікі распавядалі і пра магутныя выбліскі.
Прыроду гэтай з'явы спецыялісты пакуль не тлумачылі, аднак запэўніваюць, што ў гэтым рэгіёне ніякіх анамальных нябесных з'яў не фіксавалі.
Гэта ўжо не першы выпадак, калі ў Хабараўску ўзнікае перапалох праз нібыта неапазнаныя лятучыя аб'екты.
Так, у мінулым годзе мясцовыя жыхары ўбачылі жоўтыя шары, выстраеныя ў роўны шэраг, якія луналі ў небе ў вызначаным кірунку. Тады людзі таксама прынялі гэтую з'яву за НЛА, а выявілася, што гэта былі звычайныя паветраныя шары, запушчаныя ў неба закаханымі ў якасці прызнання ў каханні.