У Тайландзе стварылі робата-дэгустатара ежы (Відэа)
- 26.11.2014, 21:43
- 3,771
Смакавы робат E Delicious правярае, ці правільна прыгатаваныя стравы.
Кухня Тайланда - адна з самых вядомых у свеце. Але як даведацца, што любімыя вамі стравы прыгатаваныя паводле сапраўдных тайскіх рэцэптаў?
Гэтаму дапаможа смакавы робат, створаны навукоўцамі Бангкока на грошы ўладаў. У апараце памерам з прынтэр, які атрымаў назву E Delicious, знаходзяцца электронныя датчыкі, якія выконваюць функцыі "языка" і "носа".
Смакавыя прыхільнасці робата і свае ўласныя параўнаў карэспандэнт BBC у Тайландзе Джонатан Хед.