Турцыя ўводзіць новае патрабаванне да беларускіх пашпартоў
5- 27.11.2014, 15:13
- 44,425
Турцыя з 1 студзеня 2015 года ўводзіць новае патрабаванне да пашпартоў грамадзян Беларусі, якія ўязджаюць на тэрыторыю краіны.
Як распавёў прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык 27 лістапада на брыфінгу ў Менску, пашпарты грамадзян Беларусі, якія маюць права на бязвізавае наведванне Турцыі на працягу 30 дзён, павінны быць сапраўдныя не менш за 90 дзён з моманту ўезду ў Турэцкую Рэспубліку, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, візавы рэжым паміж дзвюма краінамі скасаваны 1 чэрвеня 2014.