Берасцейца судзяць за надпіс «Russian army, go home»
20- 28.11.2014, 9:08
- 19,009
Аляксандр Ахмач на Дзень вайсковай славы, 8 верасня, з плакатам «Russian army go home!» выйшаў да сцен Берасцейскай крэпасці.
Тады ўсё прайшло спакойна. А ў канцы верасня яму патэлефанавалі з міліцыі і прапанавалі сустрэцца. Пры сустрэчы міліцыянт перадаў для подпісу гатовы пратакол, піша «Наша Нiва».
Аляксандр Ахмач, на думку міліцыі, учыніў правапарушэнне: выказваў грамадска-палітычныя інтарэсы пры дапамозе «шыльды» з надпісам «Russian army go home» і ўдзелам у флэшмобе - «загадзя спланаванай масавай акцыі».
Аляксандр Ахмач азнаёміўся, але ўпісаў, што не згодны. На тым і разышліся. Але ў канцы кастрычніка яго зноў выклікалі ў міліцыю. Справу вярнулі на дапрацоўку. Маўляў, у аформленых дакументах адсутнічае склад правапарушэння.
Міліцыянт склаў новы пратакол, у якім замест флэш-мобу з'явіўся пікет. Аляксандр Ахмач зноў ўпісаў, што не згодны. Але на мінулым тыдні атрымаў позву ў суд. Яму пагражае штраф або арышт.