Еўрапейскія журналісты паўтарылі фотасесію віцяблян
4- 28.11.2014, 9:49
- 10,053
Журналісты ў Брусэлі ў знак салідарнасці паўтарылі фотасесію сваіх калегаў з Віцебска, якіх збіраюцца судзіць.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў.
26 лістапада група сябраў Еўрапейскай федэрацыі журналістаў сфатаграфавалася з такімі ж папяровымі клеткамі і птушкамі, якія трымалі ў руках жыхары Віцебска падчас фотасесіі «Станем за журналістыку». Удзельнікі брусэльскай фотасесіі трымалі ў руках таблічкі з пытаннем «Хіба гэта злачынства?».
«Гэта зроблена для таго, каб паказаць недарэчнасць міліцэйскіх абвінавачванняў», - гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Арганізацыя нагадвае таксама аб сумесным лісце ГА «БАЖ» і ЕФЖ да віцебскіх уладаў з заклікам адмяніць выстаўленыя журналістам абвінавачванні.