РНБА: Войскі Расеі працягваюць прыбываць у Данбас
2- 3.11.2014, 15:28
- 13,377
Расея не спыняе пастаўляць тэрарыстам узбраенне і жывую сілу, пры гэтым, цяпер нават не маскіруе перадыслакацыю сваіх узброеных сіл.
Пра гэта на брыфінгу заявіў спікер інфацэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, паведамляе Цензор.нет.
«Не спыняецца інтэнсіўны рух вайсковай тэхнікі і жывой сілы праціўніка з тэрыторыі РФ на тэрыторыю, часова падкантрольную баевікам. Прысутнасць расейскіх войскаў ужо нават не маскіруецца», - распавёў ён.