Расейскі жаўнер: Нам загадалі страляць ва ўцекачоў (Відэа)
17- 3.11.2014, 16:40
- 31,459
Расейскіх вайскоўцаў, якія служылі на мяжы з Украінай у Растоўскай вобласці, узнагародзілі медалямі «За вяртанне Крыма».
Расейскае інфармагенцтва ПензаИнформ абнародавала відэасюжэт, у якім паказана ўручэнне медалёў «За вяртанне Крыма».
На відэа гаворка ідзе пра тое, што тры жыхары Пензы сталі ўладальнікамі новай узнагароды, заснаванай у сакавіку - медалі «За вяртанне Крыма».
Паведамляецца, што Яўген Фірстаў, які служыў на ўкраіна-расейскай мяжы, дапамагаў забяспечваць парадак у Растоўскай вобласці. На відэа Фірстаў распавёў пра дзень, у які «на растоўскай мытні адбыўся выбух», піша korrespondent.net.
«Нас удваіх з хлопцам, калегам, паставілі на гэтую мяжу, уручылі па аўтамату і кажуць: «Бежанцаў не пускаць». І мы з ім стаялі, нам сказалі: «Агонь на паразу». Але мы не змаглі нават - самі разумееце, мы б у іх не стрэлілі. І вось мы стаялі, проста з аўтаматамі, людзі бягуць, ніхто нічога не можа зрабіць», - распавёў Яўген Фірстаў на відэа.