Крышціяну Раналду: Хачу здабываць новыя трафеі ў складзе «Рэала»
- 6.11.2014, 17:52
- 3,474
Крышціяну Раналду, які атрымаў трэцюю «Залатую буцу» ў сваёй кар'еры, не збіраецца пакідаць «Каралеўскі клуб».
Пра гэта нападаючы «Рэала» заявіў у інтэрв'ю BBC.
«Я спадзяюся, што да 33 гадоў адпрацую свой кантракт у «Рэале». Потым паглядзім, ці захоча клуб, каб я застаўся. Цяпер я ўсё яшчэ адчуваю сябе маладым і не разважаю аб завяршэнні кар'еры. Я вельмі шчаслівы і знаходжуся ў цудоўнай форме. У асабістым плане і ў спартыўнай кар'еры ўсё ідзе вельмі добра. Я хачу працягваць здабываць новыя трафеі менавіта ў складзе «Рэала», - заявіў Крышціяну Раналду.
Фота: AP