Брытанскі калядны ролік стаў хітом YouTube (Відэа)
17- 7.11.2014, 11:20
- 16,997
Калядны відэаролік брытанскай кампаніі «John Lewis» пра хлопчыка Сэма і ягонага незвычайнага сябра па імені Монті за некалькі гадзін з моманту публікацыі сабраў звыш 1,4 мільёна праглядаў.
Як паведамляе «Мир фактов», гэты ролік прысвечаны тэме адзіноты, дзяцінства, любові і сяброўства.
Ён, паводле версіі CNET, як і леташнія калядныя ролікі кампаніі, служыць свайго роду «сігналам для брытанцаў, што прыйшоў час пачынаць рыхтаваць падарункі». А ў якасці саўндтрэка да роліка была выкарыстаная кампазіцыя «Real Love» Джона Ленана ў выкананні Тома Одэла.