9 траўня 2024, Чацвер, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

82-гадовы гарадзенец ажаніўся з 32-гадовай жанчынай

29
82-гадовы гарадзенец ажаніўся з 32-гадовай жанчынай

Летась ў Гарадзенскай вобласці ў сталым узросце ўзялі шлюб 100 мужчын і 58 жанчын, паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Гарадзенскай вобласці.

На адну нявесту сталага ўзросту ў Гародні прыпадае амаль два жаніхі-аднагодкі.

«Часам у дзень вяселля пажылыя пары выглядаюць больш святочна, чым моладзь. Яны аддаюць перавагу ўрачыстай цырымоніі і нават становяцца на ручнік. Часцей за ўсё ў іх гэта другі ці трэці шлюб. Хоць сустракаюцца мужчыны, якія пасля 50 гадоў жэняцца ўпершыню і хвалююцца не менш маладых хлопцаў», - распавядае галоўная спецыялістка аддзела ЗАГС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гародні Святлана Стока.

Як паведамляе Газета Слонімская, у пажылым узросце ёсць і тыя, хто замаўляе ўрачыстую рэгістрацыю юбілейных вяселляў (залаты або сярэбраны). Аднак большасць пар распісваецца ў кабінеце спецыялістаў і адразу сыходзяць дадому.

У аддзеле ЗАГС на Віленскай вуліцы ў 2007 годзе мужам і жонкай сталі 82-гадовы мужчына і 32-гадовая жанчына. У яе гэта быў другі шлюб, у яго - трэці. Праз некалькі месяцаў пасля вяселля яны ўжо рэгістравалі свайго малога.

У 2013 годзе ў Гародні замуж выйшлі 32 жанчыны старэйшыя за 56 гадоў, жаніліся 29 мужчын старэйшыя за 60 гадоў. З агульнай колькасці шлюбаў у горадзе вяселля паміж пажылымі людзьмі складаюць менш за 1%, паведамілі ў гарадскіх загсах. У Гарадзенскай вобласці на пачатак 2014 пражывала 219,2 тысячы пажылых людзей. З іх жанчын - 65,9%, мужчын - 34,1%. Амаль кожны пяты жыхар вобласці - пажылы чалавек ва ўзросце 60 гадоў і больш.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках