Таццяну Севярынец аштрафавалі за фота на вуліцы
19- 1.12.2014, 20:41
- 25,202
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска аштрафаваў Таццяну Севярынец на 25 базавых велічынь.
Каардынатара аргкамітэта стварэння партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" ў Віцебску Таццяну Севярынец суд Чыгуначнага раёна Віцебска 1 снежня аштрафаваў за фота на вуліцы на 25 базавых велічынь, або на 3,75 млн. рублёў. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе аргкамітэта.
"Такая вялікая сума, напэўна, за палкую прамову", - адзначыла Таццяна Севярынец.
Нагадаем, у сярэдзіне лістапада на пецярых віцебскіх журналістаў і грамадскіх актывістаў склалі міліцэйскія пратаколы - за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні. "Доказам" у справе з'яўляецца фота з інтэрнэт-сайтаў, дзе некалькі чалавек сфатаграфаваліся на вуліцы побач з графіці.
Актывістку аргкамітэта БХД Алену Шабуню за гэта фота 28 лістапада аштрафавалі на 18 базавых.
Фота: bchd.info