16 снежня 2024, панядзелак, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Trubetskoy прэзентуе фільм пра сябе

Беларускі гурт прэзентуе паўгадзіннай музычны фільм «Trubetskoy. The Band».

Удзельнікі калектыву раскажуць пра сябе і прадэманструюць энэргетыку жывых выступаў, паведамляе «Еўрарадыё».

Са слоў прэс-аташэ каманды Аляксандра Бергэра, зняць такое відэа музыкі пастанавілі падчас працы над максі-сінглам «Елкі», якая праходзіла ў Вільні пад кіраўніцтвам саўндпрадзюсэра Снора Бергэруда.

Такім чынам, яны пастанавілі яшчэ раз прадэманстраваць сілу і энэргетыку жывых выступаў, а таксама даць слова ўсім удзельнікам гурту.

«Так атрымлівалася, што тыя, хто працаваў у гурце «Ляпіс Трубяцкі», практычна, як ні дзіўна, не былі публічнымі фігурамі. Таму што ў гурта быў лідэр Сяргей Міхалок і апошнія 7 гадоў, як мінімум, ён заўсёды з'яўляўся на радыё- і тэлеэфіры, ён даваў інтэрв'ю, а ўсе астатнія музыкі былі нейкімі маўклівымі ценямі, - кажа Аляксандр Бергэр. - Я трохі ўтрырую, але яны ў публічнай прасторы ніякіх каментароў не давалі, пра сябе, сваё бачанне музыкі, свету не расказвалі. Мы палічылі, што гэта несправядліва, і вырашылі ўпершыню даць ім слова».

Інтэрв'ю з музыкамі «Трубяцкога» ў фільме суправаджаецца студыйным канцэртам, дзе яны выконваюць як новыя песні, так і правераныя баявікі «Ляпісаў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках