Расейцы спяшаюцца пазбавіцца ад рублёў: усю ноч скуплялі тэхніку і прадукты
39- 17.12.2014, 11:06
- 47,065
У Расеі ў ноч на сераду, 17 снежня, людзі ў паніцы кінуліся ў крамы - скуплялі усё запар.
Пра гэта піша ў сваім блогу вядомы расейскі журналіст Ілля Варламаў.
Пакуль адны бягуць у абменныя пункты скупляць валюту, іншыя штурмуюць крамы. Бяруць усё, што не паспела падаражэць - у асноўным, вядома, тэхніку, прадукты, адзенне.
«Людзі спяшаюцца пазбавіцца ад рублёў. У кругласутачных крамах і цяпер стаяць вялізныя чэргі. Трохі шакавальныя фатаграфіі цяпер людзі публікуюць у сацыяльных сетках», - піша ён.
З ягоных слоў, праз рэзкае зніжэнне кошту рубля ў дачыненні да іншых валют Расея ў лічаныя тыдні ператварылася ў цэнтр сусветнага шопінгу.