Польшча выдзеліла $1 мільён на гуманітарную дапамогу для Украіны
2- 17.12.2014, 12:25
- 4,510
Бліжэйшым часам з Польшчы ва Украіну адправіцца аўтакалона з гуманітарнай дапамогай.
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына, паведамляе «Украінская праўда».
«Гэты канвой таксама мае сімвалічнае значэнне. Мы памятаем пра ўцекачоў з Данецка і Луганска, хочам ім дапамагчы перад Калядамі. Мы памятаем, як пасля 13 снежня 1980 г, пасля ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы, заходнія краіны дасылалі дапамогу нам. Цяпер мы адпраўляем гуманітарную дапамогу ва Украіну як знак нашай салідарнасці», - сказаў міністр.
З ягоных слоў, да наступнага тыдня калона з Польшчы павінна прыбыць у Харкаў.
Урад Польшчы выдзеліў на рыштунак гэтага канвою блізу $1 млн. Прэм'ер-міністр Польшчы збіраецца асабіста адправіць калону ва Украіну.
Раней паведамлялася, што Аўстралія і Польшча бліжэйшым часам перададуць рэчавую дапамогу для Узброеных Сіл Украіны.
Нагадаем, у жніўні Польшча ўжо дасылала ва Украіну 210 тон гуманітарнай дапамогі.